Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ліга арабскіх краінаў асуджае Ізраіль


Генэральны сакратар Лігі арабскіх краінаў Амр Муса сёньня заявіў, што ўсе павінны ведаць пра "зьверствы і гвалт", якія ўчыніў Ізраіль, парушаючы правы чалавека і міжнароднае права. Амр Муса нагадаў пра забойства 9 прапалестынсскіх турэцкіх актывістаў, калі ізраільскі спэцназ напаў на карабель з гуманітарнай дапамогай палестынцам. Заява прагучала на нарадзе міністраў замежных справаў арабскіх краінаў у Стамбуле.

У сераду прэзыдэнт ЗША Барак Абама назваў сытуацыю ў паласе Газы "непрымальнай" і паабяцаў, што Злучаныя Штаты акажуць палестынцам гуманітарную дапамогу памерам 400 мільёнаў даляраў. Такую заяву Абама зрабіў пасьля сустрэчы ў Белым доме з кіраўніком Палестынскай аўтаноміі Махмудам Абасам.
XS
SM
MD
LG