Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Начальнік аддзела па пашпартнай рабоце і выезду за мяжу Дэпартамэнту па грамадзянству і міграцыі МУС Дзьмітры Леўчанка паведаміў, што зараз колькасьць асобаў, якім часова забаронены выезд за мяжу, складае каля 120 тысяч чалавек.


Колькасьць невыязных будзе паступова зьніжацца. З уступленьнем у сілу прэзыдэнцкага Ўказа №271 рашэньне аб унясеньні асобы ў базу дадзеных невыязных прымаецца на альтэрнатыўнай аснове, то бок сьледчы будзе прымаць рашэньне, уключаць ці не ўключаць чалавека, што знаходзіцца пад сьледзтвам, у базу невыязных.

Да таго ж, ужо перасталі ўключаць у базу дадзеных часова невыязных людзей, якія знаходзяцца пад арыштам альбо якія прыгавораныя да пажыцьцёвага зьняволеньня. На думку спадара Леўчанкі, база невыязных можа скараціцца да 70 – 80 тысяч чалавек за кошт выключэньня зь яе зьняволеных.
XS
SM
MD
LG