Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску разьлічваюць, што Беларусі, Расеі і Казахстану ўдасца сфармаваць Мытны саюз без выняткаў і абмежаваньняў.

Пра гэта заявіў сёньня падчас брыфінгу прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Андрэй Савіных, паведамляе Інтэрфакс.

"Мы зыходзім з таго, што ў бакоў ёсьць дастаткова рэсурсаў для падпісаньня пагадненьня, якое дапаможа нам стварыць паўнавартасны Мытны саюз без выняткаў і абмежаваньняў. Мы лічым, што на гэтым этапе неабходна прыкласьці ўсе намаганьні для пасьпяховага завяршэньня гэтага працэсу. Гэта найперш у інтарэсах усіх яго ўдзельнікаў".
XS
SM
MD
LG