Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Лазавік: Мы не абавязаныя паўтараць дзеяньні Расеі


Мікалай Лазавік

Мікалай Лазавік

Цэнтравыбаркам Беларусі не накіруе сваіх назіральнікаў у Кіргізстан на рэфэрэндум па прыняцьці новай Канстытуцыі, які пройдзе 27 чэрвеня.

Пра гэта карэспандэнту "Свабоды" паведаміў сакратар Цэнтравыбаркаму Мікалай Лазавік.

Ён сказаў, што такое запрашэньне зь Бішкеку прыйшло, але быў дадзены адназначны адказ, што "прадстаўнікі ЦВК Беларусі не паедуць".

"Прычына тут адна:на сёньня ў Кіргізстане проста няма легітымнай , абранай, упаўнаважанай народам улады, і таму ёсьць некаторыя пытаньні".

Адносна таго, што ЦВК Расеі заявіў пра накіраваньне 37 сваіх назіральнікаў на кіргіскі рэфэрэндум, спадар Лазавік сказаў:

"Гэта справа Расеі. Расея — сувэрэнная дзяржава, і мы не абавязаныя паўтараць дзеяньні Расеі".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG