Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

На выбарах у Нідэрляндах перамаглі лібэралы


У Нідэрляндах на парлямэнцкіх выбарах перамагла лібэральная Народная партыя. Яна заваявала ў парлямэнце 31 месца з 150. Толькі на адно месца ад лібэралаў астаецца лейбарысцкая Партыя працы. На трэцім месцы антыісламісцкая партыя пад кіраўніцтвам Герта Вільдэрса, якая павялічыла колькасьць месцаў з 9 да 24. Кіроўчая партыя хрысьціянскіх дэмакратаў цяперашняга прэм'ер-міністра Яна Пэтэра Балкенэндэ апынулася гэтым разам чацьвёртай (атрымала толькі 21 месца).

Такія вынікі аналітыкі тлумачаць незадаволенасьцю людзей станам эканомікі і іміграцыяй.
XS
SM
MD
LG