Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Казахстан ратыфікаваў Мытны кодэкс Мытнага саюзу


Парлямэнт Казахстану ў чацьвер ратыфікаваў Мытны кодэкс Мытнага саюзу Беларусі, Расеі і Казахстану.

Дакумэнт прадугледжвае стварэньне прававых асноваў мытнага рэгуляваньня на тэрыторыі саюзу, у прыватнасьці, адсутнасьць мытнага кантролю і афармленьня на ўнутраных межах, адзіныя для трох краінаў мытныя працэдуры і аднолькавыя ўмовы тразыту на ўсёй тэрыторыі Мытнага саюзу. Увядзеньне ў дзеяньне Мытнага кодэксу заплянаванае на 1 ліпеня.

У парадку дня чарговага паседжаньня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, якое пачалося сёньня, пытаньня пра ратыфікацыю дамовы аб Мытным кодэксе Мытнага саюзу няма.
XS
SM
MD
LG