Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

“Птушкі пералётныя”. Бабруйск, Менск, Бэрлін, Ню-Ёрк, Мюнхен. Успаміны вэтэрана Радыё Свабода ў эфіры ад аўторка да суботы.




У сёньняшняй перадачы:

"Я, замест Бабруйску, паставіла месца нараджэньня Мінск. А Саветы тым часам ня спалі. Дабраахвотна ўжо ніхто не хацеў вяртацца ў Савецкі Саюз, а ўцекачоў былі тысячы ў Нямеччыне. Прадстаўнікі савецкай рэпатрыяцыйнай місіі пачалі пераконваць амэрыканскія вайсковыя ўлады, што гэта ўсё калябаранты і наагул -- злачынцы. І што амэрыканцы мусяць выдаць іх Саветам. Урэшце амэрыканцы згадзіліся паказаць прадстаўнікам савецкай місіі картатэку ўцекачоў у Баварыі. Саветы адабралі карткі ўсіх, хто нарадзіўся ў Савецкім Саюзе, і сказалі: "Гэтых асобаў вы мусіце аддаць нам."

Аднойчы прыйшоў да нас вельмі ўсхваляваны француз мэсьё Сінье, паклікаў мяне й сказаў, каб я заўтра ж пайшла туды, дзе я рэгістравалася і сказала, што я памылкова ня так напісала горад, дзе нарадзілася: гэта ня Мінск, а Мінск-Мазавецкі ( горад польскі). Я зрабіла так, як сказаў мэсьё Сінье, там мяне вылаялі: "Такая дылда, а ня ведае, дзе яна нарадзілася!" Гэты Мінск-Мазавецкі фігуруе ў маіх дакумантах да гэтага часу".



Галіна Руднік: “Радзіма чакае, Радзіма ўсё даравала”
Галіна Руднік: “У часе вайны ў Нямеччыне кожны крадзеж караўся расстрэлам”

Галіна Руднік: «У Бэрлін мы трапілі выпадкова»
Галіна Руднік. Танцуем з дзедам на пагарэлішчы
Галіна Руднік. Як мы ўпісвалі пераклады Арсеньневай у опэрныя лібрэта
Галіна Руднік. Чым закончыліся анэкдоты на кухні Шчагловых
Галіна Руднік: Тайна маёй лялькі
Галіна Руднік: Мамін лягер згадваў і Салжаніцын
Галіна Руднік: У сям’і камуніста нам сказалі, каб болей не прыходзілі
Галіна Руднік: “Колькі ворагаў народу аказалася на адной Пушкінскай вуліцы...”
Галіна Руднік: “У трыццаць сёмым мне было 7 гадоў...”
«Птушкі пералётныя». Прэм'ера да дня народзінаў Свабоды

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG