Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь мае фінансавую запазычанасьць перад Міжпарлямэнцкай асамблеяй СНД. Пра гэта сёньня паведаміў старшыня камісіі ў міжнародных справах і сувязях з СНД Сяргей Маскевіч.

Дэпутат сказаў, што ўнёскі Беларусі нашмат меншыя, чым расходы: "Мне нават няёмка называць тую суму, якую мы вінаватыя Міжпарлямэнцкай асамблеі".

З пытаньнем — чаму так атрымліваецца -- спадар Маскевіч зьвярнуўся да міністра фінансаў Беларусі Андрэя Харкаўца. На гэта міністар адказаў: "Я не бяруся гаварыць пра палітычны аспэкт гэтай арганізацыі, паколькі гэта не ўваходзіць у маю сфэру. Але думаю, што такая сытуацыя ўзьнікла, хутчэй, у сувязі з палітычным момантам, чым з эканамічным".

Як робяць выснову са сказанага экспэрты, грошы, маўляў, ёсьць, але які сэнс раздаваць іх тым, хто збольшага толькі імітуе кіпучую дзейнасьць?
XS
SM
MD
LG