Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Чэрвень з Васілём Быкавым: “Калі ёсьць у галаве, дык напішацца дзе хочаш …”


У чэрвені 2002 году Васіль Быкаў у Празе на просьбу Радыё Свабода начытаў кнігу ўспамінаў “Доўгая дарога дадому”, якая неаднаразова гучала на хвалях Свабоды. Сёлета мы падрыхтавалі падарунак нашым слухачам – выдалі дыск з аўдыёзапісамі аўтарскага чытаньня. На ім таксама зьмешчаныя поўныя тэксты мэмуарнай прозы Быкава, а таксама ўсе кнігі, якія выйшлі ў сэрыі “Бібліятэка Свабоды. 21-ае стагодзьдзе”, і ў тым ліку – кніга “Быкаў на Свабодзе”.


Васіль Быкаў:
“...Люблю ручку, каб яна была з тонкай лініяй, і пераважна або сіняя, або чорная. Ну магу пісаць і алоўкам... Па-сутнасьці, няважна. Вось некалі я ўжо гаварыў, Валодзя Караткевіч у гэтым сэнсе меў адно патрабаваньне – добрая папера, ну і чыстая кашуля, ён так казаў. Добрая папера мне таксама падабаецца... Хаця ўсё жыцьцё ў нас жа яе не было, цяпер дык зьявілася такая папера, а то ўсё была газэтная. Ну а ўвогуле – ня ў тым справа: калі ёсьць у галаве, дык напішацца дзе хочаш, нават на цыгарэтным пачку.."




Калі вы хочаце атрымаць дыск – пішыце на адрас Свабоды: Менск, 220005, паштовая скрынка 111.

Увесь чэрвень месяц нараджэньня і сьмерці пісьменьніка – штодня на хвалях Свабоды будзе гучаць цытата Васіля Быкава.

***

Гл. таксама:

Быкаў на Свабодзе. — 2005. — 662 с.: іл. — 2-е выд. (PDF)

Чытаем Быкава

Наш Васіль Быкаў. На пытаньні пра жыцьцё і творчасьць пісьменьніка адказваюць Ірына Міхайлаўна Быкава, ягоныя сябры, блізкія яму асобы.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG