Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ахмадзінэжад адрынуў рэзалюцыю Рады бясьпекі ААН


Прэзыдэнт Ірану Махмуд Ахмадзінэжад назваў "сьмецьцем" рэзалюцыю Рады бясьпекі ААН, якая ўводзіць новыя санкцыі супраць Ірану за яго ядзерную праграму.

Раней у сераду Рада ўхваліла чацьвёрты этап санкцыяў супраць Ірану за яго адмову спыніць ядзерную праграму, якую заходнія краіны падазраюць у накіраванасьці на распрацоўку ядзернай зброі. За рэзалюцыю прагаласавалі 12 краінаў. На карысьць санкцыяў галасавалі ўсе пяць краінаў, якія маюць права вэта, – ЗША, Расея, Кітай, Францыя і Вялікая Брытанія. Турэччына і Бразылія прагаласавалі супраць. Лібан устрымаўся. Прэзыдэнт ЗША Барак Абама назваў рэзалюцыю самымі жорсткімі захадамі, зь якімі сутыкнецца іранскі ўрад.
XS
SM
MD
LG