Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На нядобрасумленных экзамэнатараў можна афіцыйна "стукануць"


Камітэт дзяржкантролю Беларусі адкрыў гарачыя тэлефонныя лініі для абітурыентаў ува ўсіх рэгіёнах краіны, -- цытуе БелТА старшыню дзяржаўнай камісіі ў справе кантролю за хадой падрыхтоўкі і правядзеньня уступных іспытаў у вышэйшых і сярэдніх спэцыяльных навучальных установах Анатоля Рубінава.

Чыноўнік падкрэсьліў, што любы зварот абітурыентаў і іх бацькоў, адрасаваныя сябрам дзяржаўнай камісіі, будзе аб'ектыўна і апэратыўна разгледжаны.

Па словах Рубінава, выпрацаваная за апошні час сыстэма ўступных экзамэнаў, уключна з цэнтралізаваным тэставаньнем, а таксама мэханізм кантролю за іх правядзеньнем даказалі сваю эфэктыўнасьць. Ён запэўніў, што з боку дзяржаўнай камісіі будуць ужытыя ўсе неабходныя намаганьні, каб у кожнай навучальнай установе былі створаныя "справядлівыя і роўныя ўмовы для абітурыентаў, уступныя іспыты прайшлі спакойна, а працэдура залічэньня – дэмакратычна і празрыста".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG