Лінкі ўнівэрсальнага доступу

40 ахвяраў тэракту ў Аўганістане


Афіцыйна паведамляецца, што 40 чалавек былі забітыя і як найменей 70 параненыя ў выніку , як мяркуецца, самагубчага бомбавага нападу ў часе вясельля ў паўднёвай аўганскай правінцыі Кандагар. Прадстаўнік міністэрства ўнутраных справаў расказаў нашаму карэспандэнту, што многія з гасьцей вясельля былі зьвязаныя з мясцовымі паліцыянтамі ці з мясцовымі ваеўнікамі.

Раней ў сераду талібы зьбілі натаўскі гелікоптэр на поўдні Аўганістану. Загінулі 4 вайскоўцы ЗША.
XS
SM
MD
LG