Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канцэрт да адкрыцьця чэмпіянату сьвету па футболе


У Паўднёвай Афрыцы сёньня адбудзецца маштабнае музычнае дзейства, прымеркаванае да чэмпіянату сьвету па футболе, які неўзабаве стартуе ў гэтай краіне.

Чакаецца, што канцэрт на стадыёне ў горадзе Савэта зьбярэ дзясяткі тысяч мясцовых гледачоў і заўзятараў, што прыбываюць з усіх куткоў сьвету.

На канцэрце выступяць калюмбійская зорка Шакіра, афрыканская музычная легенда Х'ю Масакела і шэраг іншых сусьветных і афрыканскіх зорак.

Чэмпіянат сьвету па футболе будзе праводзіцца на афрыканскім кантынэнце ўпершыню.
XS
SM
MD
LG