Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Санкцыі супраць Ірану: Абама хваліць, Ахмадзінэжад ганіць


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама заявіў, што новыя санкцыі супраць Ірану сьведчаць пра намер міжнароднай супольнасьці змагацца з распаўсюджваньнем ядзернай зброі. Абама назваў санкцыі найбольш цьвёрдымі з усіх, што некалі ўводзіліся супраць Ірану.

Сакратарка Эўрапейскага Зьвязу ў пытаньнях замежнай палітыкі Кэтрын Эштан падкрэсьліла, аднак, што дзьверы для дыялёгу аб іранскай ядзернай праграме “застаюцца адчыненыя”.

У сваю чаргу прэзыдэнт Ірану Махмуд Ахмадзінэжад рэзка зганіў рашэньне Рады бясьпекі ААН і заявіў, што новым санкцыям “месца ў вядры на сьмецьце”. Тым часам іранскі прадстаўнік у Міжнародным агенцтве атамнай энэргіі заявіў, што ягоная краіна працягне работы для ўзбагачэньня ўрану.

Міжнародная супольнасьць падазрае, што Іран тайна распрацоўвае ядзерную зброю.
XS
SM
MD
LG