Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Славутыя музыкі ды ідэйныя антыподы гэтым разам рэагуюць на амэрыканскія санкцыі.




СПАМПАВАЦЬ


Саўка:

Абама, мы думалі, за нас…
І – вот це раз! – ён іздае ўказ.
Уводзіць многа санкцый проціў Мінска…
І я, наверна, тожа ў етым сьпіске.

Грышка:

Вось гора, Саўку не пускаюць Штаты!
Дарма дачка ды сын чакаюць тату.
Туды патрапіць – гэта ж не на дачу!
Вось так Савелій трапіў пад раздачу.

Саўка:

Ужэ й пасольства мы ім сакрацілі…
Рабром вапрос пастаўлен: ілі-ілі.
Ілі вы там адкажацесь ад санкцый,
Ілі ня будзем з вамі мы абшчацца.

Грышка:

Ай, сьмешна мне, як наш калгас няздатны
Ўсё гаўкае на Злучаныя Штаты,
Адчайна крытыкуе звышдзяржаву,
А сам стаіць увесь наскрозь іржавы.

Саўка:

Угаманісь, маўчы, Рыгор, і точка!
Да, у мяне ў Штатах сын і дочка.
А ўдруг іх арастуюць (во дзе сьвінства!),
Як собсьцьвеннасьць чыноўніка ізь Мінска?
XS
SM
MD
LG