Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рада бясьпекі ААН ухваліла новыя санкцыі супраць Ірану


Рада бясьпекі ААН увяла новыя санкцыі супраць Ірану. За рэзалюцыю прагаласавалі 12 чальцоў Рады, Турэччына і Бразылія выступілі супраць, Лібан устрымаўся.

Міжнародныя санкцыі супраць Тэгерану ўводзяцца ўжо 4-ы раз – у сувязі зь яго адмоваю спыніць работы для ўзбагачэньня ўрану.

Паводле паведамленьняў з дыпляматычных крыніц, новыя санкцыі, у асноўным фінансава-эканамічнага характару, закрануць больш як 40 іранскіх арганізацыяў, прадпрыемстваў і асобаў, у тым ліку зьвязаных з уплывовым Корпусам вартавых ісламскай рэвалюцыі.

Міжнародная супольнасьць падазрае, што Іран тайна распрацоўвае ядзерную зброю.
XS
SM
MD
LG