Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейца засудзілі да зьняволеньня за зламаны міліцыянту нос


Маскоўскі суд сёньня засудзіў да двух з паловаю гадоў турэмнага зьняволеньня мужчыну, якога абвінавацілі ў тым, што ён разьбіў нос міліцыянту падчас апазыцыйнай акцыі.

Паводле зьвестак міліцыі, 56-гадовы Сяргей Махнаткін напаў на міліцыянта ў часе несанкцыянаванага мітынгу 31 сьнежня 2009 году. Сам Махнаткін заяўляе, што ў акцыі ня ўдзельнічаў, а трапіў на плошчу, дзе яна праходзіла, выпадкова. Мужчына цьвердзіць, што яго затрымалі і зьбілі пасьля таго, як ён папрасіў міліцыянта перастаць біць жанчыну – удзельніцу мітынгу.

Незвычайна суровы прысуд выклікаў рэзкую крытыку апазыцыйных лідэраў і праваабаронцаў.
XS
SM
MD
LG