Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

“Народная воля” выйграла суд


Праваабаронца Гары Паганяйла і галоўны рэдактар «Народнай волі» Іосіф Сярэдзіч перад будынкам суду.

Праваабаронца Гары Паганяйла і галоўны рэдактар «Народнай волі» Іосіф Сярэдзіч перад будынкам суду.

Ленінскі суд Менску адмовіў у пазове прарэктара гомельскага дзяржунівэрсітэту імя Скарыны Сяргея Ханені.


Сяргей Ханеня

Судзьдзя Вера Тупік патлумачыла прарэктару па выхаваўчай працы, што газэта «Народная воля» дала памылковыя зьвесткі наконт яго заробку, назваўшы лічбу 130 мільёнаў рублёў. Насамрэч гэта быў гадавы прыбытак.

Сяргей Ханеня (зьлева) і Іосіф Сярэдзіч (справа) ў залі судовага паседжаньня.

Газэта на просьбу прарэктара дала абвяржэньне, але той папрасіў пералічыць яму на рахунак 10,5 мільёна рублёў. Калі рэдакцыя адмовілася пералічыць яму грошы, то спадар Ханеня зьвярнуўся ў суд, патрабуючы 95 мільёнаў 500 тысяч рублёў кампэнсацыі. У судзе ён патлумачыў, што ў такую суму ён ацэньвае свае маральныя пакуты. Паводле спадара Ханені, інфармацыя нанесла шкоду яго рэпутацыі і перашкодзіла ў выбарчай кампаніі — і гэта пры тым, што ў сваёй акрузе ён балятаваўся адзін.

Паводле суду, публікацыя насамрэч не нанесла спадару Ханеню маральных страт.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG