Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ярашук: Урад зноў атрымаў хатняе заданьне


Аляксандар Ярашук
Аляксандар Ярашук

9 чэрвеня ўдзельнікі штогадовай Канфэрэнцыі працы ў Жэнэве абмеркавалі гэтак званую «беларускую справу» — як у Беларусі выконваюць рэкамэндацыі Ўсясьветнай арганізацыі працы па забесьпячэньні свабоды аб’яднаньняў працоўных.

«Камітэт нормаў і стандартаў заклікаў урад Беларусі «павялічыць намаганьні» ў забесьпячэньні свабоды аб’яднаньня працоўных у Беларусі. Камітэт выказаў «спадзяваньне зазначыць істотны прагрэс у гэтым кірунку ў наступным годзе», — паведамляецца на сайце Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў.

Лідэр БКДП Аляксандар Ярашук, які прысутнічаў на канфэрэнцыі, мяркуе, што «беларускі ўрад зноў атрымаў хатняе заданьне». На думку Аляксандра Ярашука, Усясьветная арганізацыя працы «працягвае кантраляваць сытуацыю ў справе забесьпячэньня свабоды аб’яднаньняў працоўных».

«З 2007 году Беларусь была пакараная пазбаўленьнем прэфэрэнцый у гандлі з краінамі Эўразьвязу з прычыны шматлікіх парушэньняў правоў незалежных прафсаюзаў у Беларусі. Гэтае рашэньне было прынята паводле рэкамэндацыі Ўсясьветнай арганізацыі працы, якая ўжо 10 гадоў запар вывучае сытуацыю ў Беларусі. Рашэньне, якое прынялі сёньня ў Жэнэве, азначае, што, хутчэй за ўсё, санкцыі зь Беларусі зьнятыя ня будуць. Урад атрымаў яшчэ год на выпраўленьне становішча з правам працоўных на аб’яднаньні», — патлумачыла «Свабодзе» прэсавы сакратар БКДП Ірына Буд-Гусаім.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG