Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Робэрт Гейтс – за ўмацаваньне сувязяў Анкары з Захадам


Злучаныя Штаты лічаць, што Эўрапейскі Зьвяз нясе адказнасьць за дрэйф пазыцыі Турэччыны ва ўсходнім кірунку. Міністар абароны ЗША Робэрт Гейтс, выступаючы ў Лёндане, адзначыў, што адной з прычынаў зьмены акцэнтаў у замежнай палітыцы Турэччыны была пасіўнасьць Эўразьвязу ў пытаньні хутчэйшага турэцкага далучэньня да ЭЗ.

Гейтс заявіў, што ЗША і заходнім краінам трэба прааналізаваць шляхі ўмацаваньня сувязяў Захаду з Анкарой. Ён таксама выказаў заклапочанасьць абвастрэньнем адносінаў паміж Турэччынай і Ізраілем у выніку інцыдэнту 31 траўня ля берагоў Газы.
XS
SM
MD
LG