Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША, Расея і Францыя адказалі Ірану


Злучаныя Штаты, Расейская Фэдэрацыя і Францыя накіравалі Ірану адказ на прапанаваную раней Тэгеранам схему абмену часткі яго ўранавай сыравіны на ядзернае паліва на тэрыторыі Турэччыны.

Паводле інфармацыі з дыпляматычных крыніц, прапанаваны Тэгеранам варыянт у лісьце не адкідаецца, аднак гаворыцца, што ён ня можа зьняць ўсёй занепакоенасьці міжнароднай супольнасьці іранскай ядзернай праграмаю.

Сёньня Рада бясьпекі ААН правядзе галасаваньне аб рэзалюцыі, якая прадугледжвае ўзмацненьне санкцыяў супраць Ірану за адмову гэтай краіны спыніць ядзерныя распрацоўкі.
XS
SM
MD
LG