Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

З пачатку месяца ў Аўганістане загінулі ня менш за 28 вайскоўцаў НАТО


У правінцыі Гільмэнд на поўдні Аўганістану пры катастрофе верталёта загінулі чатыры амэрыканскія вайскоўцы. Паведамляецца, што верталёт зьбілі агнём зь зямлі. Адказнасьць за атаку ўзяў на сябе Талібан. З пачатку чэрвеня ў Аўганістане загінулі ня менш за 28 вайскоўцаў НАТО.

Міністар абароны ЗША Робэрт Гейтс, выступаючы ў Лёндане, заявіў, што войскам міжнароднай кааліцыі канечне трэба дамагчыся істотных посьпехаў у Аўганістане да канца гэтага году. У процілеглым выпадку, заявіў Гейтс, грамадзкая думка і ў ЗША, і ў Эўропе ня будзе падтрымліваць працягу вайсковай апэрацыі ў Аўганістане.
XS
SM
MD
LG