Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў


19 чэрвеня 2006 года рашэньнем прэзыдэнта ЗША былі ўведзеныя фінансавыя санкцыі ў дачыненьні да беларускіх урадоўцаў, “адказных за падрыў дэмакратычных працэсаў і інстытутаў, парушэньне правоў чалавека, дзяржаўную карупцыю".

Рашэньне прадугледжвала замарожваньне усіх актываў, што знаходзяцца пад юрысдыкцыяй ЗША, згаданых грамадзянаў Беларусі, а таксама забарону грамадзянам ЗША мець бізнэс-дачыненьні з гэтымі асобамі.

Было адзначана, што ўнесеныя ў сьпіс асобы ўяўляюць "пагрозу для нацыянальнай бясьпекі ЗША".


Спачатку пад санкцыі патрапілі 10 чалавек:

Аляксандар Лукашэнка, прэзыдэнт Беларусі

Віктар Галаванаў, міністр юстыцыі

Аляксандар Зімоўскі , старшыня Белдзяржтэлерадёкаміаніі

Віктар Лукашэнка, памочнік прэзыдэнта, сябра Рады Бясьпекі

Уладзімір Навумаў – міністар унутраных справаў

Дзьмітры Паўлічэнка – камандзір спэцыяльнага атраду хуткага рэагаваньня МУС

Натальля Пяткевіч, намесьнік кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта

Сьцяпан Сухарэнка, старшыня КДБ

Віктар Шэйман, дзяржсакратар Рады Бясьпекі

Лідзія Ярмошына, кіраўнік Цэнтарвыбаркаму

У лютым 2007 году фінансавыя санкцыі былі распаўсюджаныя на яшчэ шасьцёх чыноўнікаў:

Пётр Міклашэвіч, генэральны пракурор

Юры Падабед, начальнік палка міліцыі спэцыяльнага прызначэньня

Аляксандар Радзькоў, міністр адукацыі

Уладзімер Русакевіч, міністар інфармацыі

Юры Сівакоў, былы міністр унутраных справаў

Алег Сьліжэўскі, начальнік упраўленьня грамадзкіх аб''яднаньняў Міністэрства юстыцыі

Дзеяньне фінансавых санкцый адносна беларускіх урадоўцаў было працягнутае ў чэрвені 2008 году яшчэ на год прэзыдэнтам ЗША Д.Бушам, 12 чэрвеня 2009 год дзеяньне санкцыяў яшчэ на год працягнуў прэзыдэнт Барак Абама.

XS
SM
MD
LG