Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чэрвень з Васілём Быкавым: “Мой пэсымізм прыроджаны…”


У чэрвені 2002 году Васіль Быкаў у Празе на просьбу Радыё Свабода начытаў кнігу ўспамінаў “Доўгая дарога дадому”, якая неаднаразова гучала на хвалях Свабоды. Сёлета мы падрыхтавалі падарунак нашым слухачам – выдалі дыск з аўдыёзапісамі аўтарскага чытаньня. На ім таксама зьмешчаныя поўныя тэксты мэмуарнай прозы Быкава, а таксама ўсе кнігі, якія выйшлі ў сэрыі “Бібліятэка Свабоды. 21-ае стагодзьдзе”, і ў тым ліку – кніга “Быкаў на Свабодзе”.


Васіль Быкаў: “Калі гэта гаварыць пра мой пэсымізм, дык ён прыроджаны, а ня выведзены зь нейкіх пастулятаў. Але найбольш мяне ўразіла ягонае (Дж. Оруэла – рэд.) разуменьне прыроды таталітарызму. Як вядома – асабліва ў 30-я гады і ў меншай ступені ў пасьляваенныя – заходняя інтэлігенцыя стаяла на некалькі іншых пазыцыях. А вось менавіта Джорж Оруэл (ну, можа, ён быў тады не адзіны), але ў нашым успрыняцьці, у маім асабістым, гэта быў першы чалавек, які зразумеў, што такое савецкая ўлада, што такое камуністычная ідэя і што такое таталітарызм. Гэта для мяне было вельмі дзіўным, што гэты заходні інтэлектуал так глыбока можа разумець тое, чаго многія сумленныя інтэлектуалы, нават у нашым баку, у расейскай літаратуры, – не разумелі”.




Калі вы хочаце атрымаць дыск – пішыце на адрас Свабоды: Менск, 220005, паштовая скрынка 111.

Увесь чэрвень месяц нараджэньня і сьмерці пісьменьніка – штодня на хвалях Свабоды будзе гучаць цытата Васіля Быкава.

***

Гл. таксама:

Быкаў на Свабодзе. — 2005. — 662 с.: іл. — 2-е выд. (PDF)

Чытаем Быкава

Наш Васіль Быкаў. На пытаньні пра жыцьцё і творчасьць пісьменьніка адказваюць Ірына Міхайлаўна Быкава, ягоныя сябры, блізкія яму асобы.
XS
SM
MD
LG