Лінкі ўнівэрсальнага доступу

9 чэрвеня заплянаванае чарговае паседжаньне Грамадзка-кансультатыўнай рады пры Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі. Яно пройдзе ў Парку высокіх тэхналёгіяў. Менавіта тут сябры Рады абмяркуюць праект Дырэктывы № 4 кіраўніка беларускай дзяржавы пра далейшую лібэралізацыю эканомікі.

Грамадзка-кансультатыўная рада пры Адміністрацыі прэзыдэнта была створана ў пачатку 2009 году.

У яе склад увайшлі прадстаўнікі шэрагу грамадзкіх аб'яднаньняў і палітычных партый.

Ад 12 лістапада 2009 году Ўладзімер Макей прыпыніў дзейнасьць гэтага фармаваньня на нявызначаны час. Ён абгрунтаваў сваё рашэньне тым, што з боку прадстаўнікоў апазыцыі і некаторых сяброў рады пайшла крытыка: маўляў, гэта — "бутафорская" і "дэкляратыўная структура". Аднак падчас кансультацыяў высьветлілася, што сябры рады, нават тыя, хто крытыкавалі яе дзейнасьць, лічаць, што такая структура павінна існаваць і надалей.

Падрабязнасьці пра паседжаньне Грамадзка-кансультатыўнай рады пры Адміністрацыі прэзыдэнта – пазьней на нашым сайце

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG