Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Беларусі: санкцыі "надуманыя і безвыніковыя"


"Калі казаць пра санкцыі ў дачыненьні да шэрагу дзяржаўных чыноўнікаў, то пасьля працяглага пэрыяду існаваньня гэтых санкцыяў для ўсіх відавочная іх надуманасьць і адарванасьць ад рэальнага жыцьця", - заявіў прэсавы сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных.

"Падаўжэньне гэтых безвыніковых, але канфрантацыйных па сваёй сутнасьці інструмэнтаў, кажа пра адсутнасьць у ЗША палітычнай гатоўнасьці і волі да разьвіцьця ўзаемадзеяньня ў інтарэсах міру і супрацоўніцтва", - сказаў А.Савіных.

Савіных у інтэрвію Інтэрфаксу адзначыў: "Беларусь прапануе ЗША адысьці ад стэрэатыпаў канфрантацыйнай мысьленьня і пачаць працу па расчыстцы завалаў у нашых двухбаковых адносінах".

"Скасаваньне ўсіх відаў санкцыяў зьяўляецца прынцыповай умовай для пачатку такога дыялёгу", - дадаў прадстаўнік МЗС.

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама падоўжыў на год уведзеныя яшчэ ў 2006 годзе санкцыі супраць прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і некаторых іншых прадстаўнікоў кіраўніцтва краіны.

Санкцыі тычацца "некаторых кіраўнікоў Беларусі, а таксама іншых асобаў, якія падрываюць дэмакратычныя працэсы ці інстытуты, парушаюць правы чалавека і датычныя да карупцыі", - гаворыцца ў заяве Абамы.

Санкцыі, уведзеныя прэзыдэнтам ЗША Джорджам Бушам-малодшым 16 чэрвеня 2006 года, прадугледжваюць арышт на тэрыторыі ЗША ўласнасьці людзей, якія трапілі ў "чорны сьпіс".
XS
SM
MD
LG