Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іранскія войскі ўварваліся ў Ірак


Курдыстан - напаў-аўтаномная вобласьць Іраку - запатрабаваў ад цэнтральнага ўраду ў Багдадзе прыняць меры ў сувязі з уварваньнем на тэрыторыю правінцыі іранскіх войскаў. Іранскія падразьдзяленьні перакрочылі мяжу зь Іракам у рамках ваеннай апэрацыі супраць ваяўнікоў паўстанцкай групоўкі Партыя свабоднага жыцьця ў Курдыстане.

Курдзкая рэгіянальная асамблея адзінагалосна ўхваліла афіцыйны зварот да Багдаду, ААН і ЗША з патрабаваньнем "аказаць ціск на Іран, каб пакласьці канец бамбаваньню памежных вёсак Іраку і спыніць акупацыю тэрыторыі ў ірацкім Курдыстане".

Курды вядуць узброеную барацьбу за самавызначэньне пачынаючы з 1984 году. Пасьля зьвяржэньня рэжыму Садама Хусэйна ў Іраку ў складзе гэтай краіны была ўсталяваная напаў-аўтаномнаая вобласьць Курдыстан. Курдзкія ваяўнікі ў Турэччыне і Іране пачалі тады выкарыстоўваць паўночны Ірак у якасьці базы для ўзброенай барацьбы за аўтаномію курдзкіх нацыянальных меншасьцяў і ў гэтых краінах.

Афіцыйна адміністрацыя ірацкага Курдыстану не падтрымлівае курдзкіх ваяўнікоў у памежных краінах.
XS
SM
MD
LG