Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Украіна: калі МВФ не дапаможа - зьвернемся да Расеі


Намесьнік прэм'ер міністра Ўкраіны Сяргей Тыгіпка заявіў, што Кіеў зьвернецца да Расеі па двухбаковую дапамогу ў выпадку, калі Міжнародны валютны фонд ня ўхваліць праграму фінансавай дапамогі яго краіне. Летась МВФ выдзеліў Украіне крэдыт памерам 19 мільярдаў даляраў. Праграма, была пазьней замарожаная з-за невыкананьня Кіевам патрабаваных фондам мераў па скарачэньні бюджэтнага дэфіцыту.

Пытаньне аб непапулярных захадах па ўразаньні дзяржвыдаткаў не было ўрэгулявана ані з новым украінскім урадам.

У тэлеінтэрвію на ўкраінскім тэлебачаньні Тыгіпка заявіў, што ў выпадку няўдачы перамоваў урад зможа пазычыць патрэбную суму і на фондавых рынках. Ён, аднак, зазначыў, што перавагу Кіеў, усё ж ,аддае супрацы з МВФ.
XS
SM
MD
LG