Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Эўракамісія не давярае Баўгарыі


Эўрапейская камісія агучыла занепакоенасьць эканамічнымі дадзенымі з Баўгарыі. Эўракамісар у эканамічных пытаньнях Олі Рэн заявіў, што Брусэль уважае аб тым, каб паслаць у краіну спэцыяльную місію.

Меркаваная місія стане першым заданьнем для статыстычнай службы Эўразьвязу Эўрастат у рамках яго новых паўнамоцтваў па праверцы эканамічных дадзеных краін-чальцоў.

Ухвала аб новых паўнамоцтвах Эўрастату была адзінагалосна прынятая ў аўторак на паседжаньні міністраў фінансаў краінаў ЭЗ. Для набыцьця моцы гэтае рашэньне мае быць зацьверджана Эўрапарлямэнтам.

Пытаньне аб цэнтралізаваным мэханізьме кантролю за дакладнасьцю нацыянальных эканамічных дадзеных было ўзьнятае пасьля таго, як урад Грэцыі прызнаў, што ягоныя перадкрызысныя справаздачы зьмяшчалі шэраг статыстычных недакладнасьцяў.

Пасьля свайго далучэньня да Эўразьвязу ў 2007 годзе Баўгарыя недаатрымала больш за 200 мільёнаў эўра выдзеленай ёй папярэдне дапамогі ад Эўразьвязу - з-за асьцярогаў адносна карупцыі ў яе ўрадавых органах.
XS
SM
MD
LG