Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рада бясьпекі прагаласуе адносна санкцыяў супраць Ірану


У Радзе бясьпекі ААН сёньня адбудзецца галасаваньне аб праекце рэзалюцыі што да новых санкцыяў супраць Ірану – у сувязі зь яго ядзернай праграмаю. Напярэдадні пра гэта паведаміў прадстаўнік Францыі пры ААН Жэрар Аро. Дакумэнт стаў вынікам шматмесячных перамоваў ЗША, Вялікай Брытаніі, Францыі, Нямеччыны, Расеі і Кітаю.

Дзяржсакратарка ЗША Гілары Клінтан заявіла, што гэтыя санкцыі будуць самымі жорсткімі з усіх тых, што былі накладзеныя на Тэгеран раней.

Міжнародная супольнасьць падазрае, што Іран тайна распрацоўвае ядзерную зброю.
XS
SM
MD
LG