Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Удзельнікі стамбульскай нарады ўхвалілі выніковую дэклярацыю


У Стамбуле завяршаецца Нарада ў пытаньнях узаемадзеяньня і мераў даверу ў Азіі. Удзельнікі нарады ўхвалілі сёньня выніковую дэклярацыю, у якой зьмяшчаецца заклік да выкананьня рэзалюцыяў ААН у імя падтрыманьня міру і бясьпекі на Блізкім Усходзе. У дакумэнце асуджаецца тэрарызм і гаворыцца пра неабходнасьць умацаваньня мэханізмаў кантролю за ўзбраеньнямі.

Турэччына настойвала на асуджэньні дзеяньняў Ізраілю падчас інцыдэнту ля берагоў Газы 31 траўня, калі загінулі 9 прапалестынскіх актывістаў, у асноўным турэцкія грамадзяне. Прадстаўнікі большасьці краін-удзельніц нарады крытыкавалі ў сваіх выступах Ізраіль, аднак у выніковай дэклярацыі канкрэтнай згадкі пра інцыдэнт няма.
XS
SM
MD
LG