Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН ізноў заклікала Ізраіль да міжнароднага расьсьледаваньня


Генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун заклікаў Ізраіль даць згоду на ўдзел міжнародных прадстаўнікоў у расьсьледаваньні інцыдэнту 31 траўня ля берагоў Газы. Раней сёньня міністар абароны Ізраілю Эхуд Барак заявіў, што яго краіна правядзе ўласнае расьсьледаваньне:

"Мы маем намер пачаць расьсьледаваньне здарэньня, каб, з аднаго боку, выказаць наш пункт гледжаньня, а з другога, дасьледаваць два пытаньні. Першае зь іх – ці ўвёў Ізраіль блякаду Газы ў адпаведнасьці зь міжнародным правам? І другое – ці была апэрацыя праведзеная ў адпаведнасьці з стандартамі міжнароднага права?"

31 траўня “Флятылія свабоды” спрабавала прарваць марскую блякаду Ізраілем Паласы Газы. У выніку сутыкненьняў з ізраільскімі вайскоўцамі былі забітыя 9 прапалестынскіх актывістаў, бальшыня зь іх – турэцкія грамадзяне.
XS
SM
MD
LG