Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.




СОНЕЧНА...


...і цёпла. Тэмпэратура: 11 — 23 С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


Джаз-гурт "Apple Tea" выступае ў паб-клюбе "Графіці".

У Нацыянальным гістарычным музэі Рэспублікі Беларусь працягваецца выстава "Беларусь 16-18 стагодзьдзяў у партрэце і геральдыцы".

ТАМ ДЗЕ НАС НЯМА:


У Лёндане называюць імя пісьменьніцы, якая ў гэтым годзе атрымала прэстыжную Аранжавую прэмію (Orange Prize). Аранжавая прэмія прызнаецца штогод за раман, напісаны жанчынай на ангельскай мове і выдадзены ў Аб’яднаным каралестве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірляндыі ў папярэднім годзе.

У Вашынгтоне прэзыдэнт ЗША Барак Абама сустракаецца з прэзыдэнтам Палестынскай аўтаноміі Махмудам Абасам.

У Бухарэст зь візытам прыбывае старшыня Эўрапарлямэнту Ежы Бузэк.

Зь візытам у Сірыю і Ліван выбіраецца міністар замежных справаў Беларусі Сяргей Мартынаў.

У Ёкагаме кіраўнікі канцэрну Nissan прэзэнтуюць новую мадэль аўтамабіля.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1870 памёр знакаміты ангельскі пісьменьнік Чарлз Дыкенс (нар. 1812).

У 1935 у СССР быў прыняты закон, які караў расстрэлам за ўцёкі за мяжу.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Міжнародны дзень сяброў.

МІНУС 365:


Год таму на сайце Свабоды: "Прычыны і наступствы малочнай вайны".

ЦЫТАТЫ НА ПАМЯЦЬ:


"Ёсьць кніжкі, у якіх вокладкі і сьпінка зьяўляюцца нашмат лепшымі месцамі за ўсе іншыя", — Чарлз Дыкенс.
XS
SM
MD
LG