Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У сераду Рада бясьпекі ААН прагаласуе па іранскай рэзалюцыі


Галасаваньне аб праекце рэзалюцыі што да новых санкцыяў супраць Ірану – у сувязі зь яго ядзернай праграмаю – адбудзецца ў Радзе бясьпекі ўжо заўтра. Пра гэта паведаміў прадстаўнік Францыі пры ААН Жэрар Аро. Дакумэнт стаў вынікам шматмесячных перамоваў ЗША, Вялікай Брытаніі, Францыі, Нямеччыны, Расеі і Кітаю.

Раней сёньня прэм’ер-міністар Расеі Ўладзімір Пуцін паінфармаваў, што ўвядзеньне Радаю бясьпекі ААН новых санкцыяў супраць Ірану “практычна ўзгодненае”. У сваю чаргу прэзыдэнт Ірану Махмуд Ахмадзінэжад заявіў, што ягоная краіна ня будзе весьці з усясьветнай супольнасьцю ніякіх перамоваў аб сваёй ядзернай праграме ў тым разе, калі Рада бясьпекі ААН ухваліць новыя санкцыі супраць Тэгерану.
XS
SM
MD
LG