Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гаўла ўзнагародзілі прэміяй Кафкі


Былога прэзыдэнта Чэхіі, драматурга Вацлава Гаўла ўзнагародзілі прэстыжнай літаратурнай прэміяй імя Франца Кафкі. Фонд Кафкі базуецца ў Празе.

Прэмія ў памеры 10-ці тысяч даляраў уручаецца штогод за ўклад у сусьветную культуру. У розныя гады пераможцамі прэміі станавіліся амэрыканскі празаік Філіп Рот, аўстрыйская пісьменьніца Эльфрыдэ Елінэк і брытанскі драматург Гаралд Пінтэр.

73-гадовы Гавэл з 1960-х гадоў выдаў мноства п'есаў, якія здабылі міжнароднае прызнаньне.
XS
SM
MD
LG