Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Азэрбайджан прыняў вайсковую дактрыну


Парлямэнт Азэрбайджану прыняў сёньня вайсковую дактрыну краіны – упершыню пасьля набыцьця незалежнасьці ў 1991 годзе.

Паводле дакумэнту, абаронная палітыка Азэрбайджану адкідае вайну як мэтад ціску на незалежнасьць іншых дзяржаваў і як спосаб вырашэньня міжнародных канфліктаў.

Разам з тым, як адзначаецца ў дактрыне, дапускаецца вызваленьне ваенным шляхам “акупаваных у выніку карабаскага канфлікту азэрбайджанскіх тэрыторыяў”. Пры гэтым галоўнай пагрозаю для нацыянальнай бясьпекі Азэрбайджану называюць “працяглую армянскую акупацыю”.

Вайсковая дактрына не дапускае разьмяшчэньня на тэрыторыі Азэрбайджану замежных вайсковых базаў. Аднак краіна пакідае за сабою права на часовую замежную вайсковую прысутнасьць, калі таго запатрабуюць нацыянальныя інтарэсы.
XS
SM
MD
LG