Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Януковіч просіць Пуціна паспрыяць з грашыма на АЭС


Прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч зьвярнуўся да прэм’ер-міністра Расеі Ўладзіміра Пуціна з просьбаю паспрыяць у крэдытаваньні расейскімі банкамі пабудовы двух новых блёкаў на ўкраінскіх атамных электрастанцыях.

На сустрэчы з Пуціным у Стамбуле Януковіч паведаміў пра будаўніцтва двух новых блёкаў на Хмяльніцкай і Ровенскай АЭС, падкрэсьліўшы, што гэта вельмі важны праект для Ўкраіны.

“Мы хацелі б атрымаць магчымасьць пракрэдытаваць пабудову гэтых аб’ектаў расейскімі банкамі”, – сказаў Януковіч.
XS
SM
MD
LG