Лінкі ўнівэрсальнага доступу

35 праектаў вырашэньня праблем забруджаных тэрыторый


Пры падтрымцы Эўрапейскага Зьвязу й Праграмы разьвіцьця ААН (ЭЗ/ПРААН) у Беларусі будуць рэалізаваныя 35 праектаў вырашэньня праблем тэрыторый, пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Конкурс ідэяў праводзіўся ў рамках праекту ЭЗ/ПРААН «Мінімізацыя наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь».

Конкурс праводзіўся ў Буда-Кашалёўскім, Веткаўскім, Жыткавіцкім і Хойніцкім раёнах на Гомельшчыне. У ім прынялі ўдзел каля 80 арганізацый, лепшымі прызнаныя 35 ініцыятываў. Прапанаваныя праекты скіраваныя на паляпшэньне сацыяльна-эканамічнай сытуацыі ў рэгіёнах. На кожную ініцыятыву будзе выдаткавана ад 1,5 да 50 тысяч даляраў. Усе праекты павінны быць рэалізаваныя да лістапада 2010 году, паведамляе БелаПАН.


XS
SM
MD
LG