Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Эўрастат атрымае больш інфармацыі


Міністры фінансаў краін Эўрапейскага Зьвязу дамовіліся пашырыць паўнамоцтвы агульнаэўрапейскага статыстычнага ведамства Эўрастат.

На спатканьні міністраў фінансаў краін Эўразьвязу ў Люксэмбургу Эўрастату дазволілі сёньня шырэйшы доступ да базаў зьвестак краін аб’яднанай Эўропы. Міністры абмяркоўвалі таксама тэрміновыя захады для барацьбы з даўгавым крызісам.

Разглядаецца магчымасьць стварэньня фонду на 750 мільярдаў эўра для падтрыманьня краінаў эўразоны ў выпадку фінансавых праблемаў, аналягічных тым, якія напаткалі Грэцыю.

Чакаецца, што канчаткова пакет антыкрызісных захадаў будзе ўхвалены на саміце Эўразьвязу 17 чэрвеня. Напярэдадні ўрад Нямеччыны – найбольшай эканомікі эўразоны – зацьвердзіў пакет захадаў для скарачэньня бюджэтных выдаткаў на 11 мільярдаў эўра.
XS
SM
MD
LG