Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Лібіі забаранілі працу ведамства ААН у пытаньнях уцекачоў


Улады Лібіі забаранілі працу ў краіне ведамству ААН у пытаньнях уцекачоў. Як заявіла прадстаўніца вярхоўнага камісара ААН у пытаньнях уцекачоў, на мінулым тыдні лібійскія ўлады, не падаючы прычын, запатрабавалі ад супрацоўнікаў арганізацыі пакінуць краіну. Прадстаўніцтва Лібіі пры ААН адмовілася камэнтаваць гэтае паведамленьне.

Ведамствам былі зарэгістраваныя ў Лібіі каля 9 тысяч уцекачоў – перадусім з афрыканскіх краінаў, а таксама з Іраку і палестынскіх тэрыторыяў.
XS
SM
MD
LG