Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

За мінулыя 15-20 гадоў для многіх жыхароў Берасьця і бліжэйшых раёнаў дробны памежны гандаль стаў асноўнай крыніцай даходаў. Але ад сёньня польскія будаўнікі пачалі рамантаваць аўтамабільны мост цераз Заходні Буг, які злучае пункты пропуску «Цярэспаль» і «Варшаўскі мост». Рамонт прадоўжыцца больш як месяц. Гэта істотна паўплывае на прапускную здольнасьць пераходу.


«Варшаўскі мост» — цэнтральны аўтадарожны пункт пропуску на беларуска-польскім участку мяжы. У сярэднім тут штодзённа перасякалі мяжу ў абодва бакі да чатырох тысяч аўтамабіляў і да сямі тысяч пасажыраў.

Сёньня рух празь пераход «Варшаўскі мост» быў абмежаваны. Адкрыта толькі адна паласа моста. І вось што расказвалі падарожнікі:

Спадар: «Я мала ежджу празь мяжу. Таму ня ведаў пра рамонт. А сам пераход — важны, бо тут едуць ня толькі беларусы і палякі, але і расейцы, і ўкраінцы таксама».

Карэспандэнт: «Для вас такія паездкі — гэта магчымасьць дадатковага заробку?»

Спадар: «Магчыма. Нешта там таньнейшае, дый у нас ёсьць што таньнейшае, чым у Польшчы».

Карэспандэнт: «Увогуле, ці магчыма зарабіць на мяжы?»

Спадар: «Ну, так. Але ня значыць, што хапаем зоркі зь неба. Нейкі заробак ёсьць. Ведаеце,
Я б ня езьдзіў празь мяжу, але так склаліся абставіны, што застаўся без сваёй фірмы, бяз грошай.
я б ня езьдзіў празь мяжу, але так склаліся абставіны, што застаўся без сваёй фірмы, бяз грошай. Цяпер працую над адкрыцьцём новай, але пакуль мушу перасякаць мяжу, каб неяк жыць».

Карэспандэнт: «Нагрузка ў сувязі з рамонтам пераносіцца на іншыя пагранічныя пераходы?»

Спадар: «Ня ведаю дакладна, але мяркую, што гэта так».

Карэспандэнт: «Але сёньня на гэтым пагранічным пераходзе практычна нікога і няма…»

Спадар: «Мяркую, што людзі сьвядома ня едуць. Навошта дарэмна ехаць і стаяць тут? Гэты пагранічны пераход — цэнтральны, ён вельмі важны. Каб яшчэ пагранічнікі і мытнікі працавалі лепш. Але сёньня няма ніякай чаргі».

Спадар: «З моманту ўступленьня Польшчы ў зону Шэнген складана было атрымаць візу, таму тут практычна не было чэргаў. Цяпер сытуацыя памянялася. Шмат хто перасякае мяжу, тут жа сем’і перамяшаныя моцна, шмат родзічаў па абодва бакі мяжы».

Карэспандэнт: «Для тых, хто мае сваякоў непадалёк ад мяжы, актуальнае пытаньне малога памежнага руху. Ці спадзеяцеся на хуткае прыняцьцё заканадаўства ў гэтай сфэры?»

Спадар: «Шчыра кажучы, мы гэтага чакалі тры гады і так і не дачакаліся, таму ня верым у абяцаньні».


XS
SM
MD
LG