Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ідэнтыфікаваны голас другога чалавека у кабіне прэзыдэнцкага самалёта


Польскае агенцтва РАР са спасылкай на расейскіх экспэртаў паведаміла, што на бартавых самапісцах самалёта, які разьбіўся 10 красавіка пад Смаленскам, быў зафіксаваны голас другога чалавека, які, акрамя членаў экіпажу, знаходзіўся ў кабіне пілётаў. Верагодна, гэта дырэктар дыпляматычнага пратаколу МЗС Марыюш Казана, паведамляе РАР. Варшава афіцыйна не пацьвердзіла гэтай інфармацыі.

Раней было пацьверджана знаходжаньне ў кабіне пілётаў ачольніка польскіх вайскова-паветраных сілаў Анджэя Бласіка.
XS
SM
MD
LG