Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

За нядобрасумленную канкурэнцыю ў інтэрнэце — пад суд


На сайце БелТА адбываецца онлайн-канфэрэнцыя на тэму «Байнэт: у новым фармаце». Упершыню ад моманту пачатку дыскусіі вакол прэзыдэнцкага ўказу № 60 і ўрадавай пастановы № 644, паводле якіх ад 1 ліпеня пачынаецца «упарадкаваньне нацыянальнага сэгмэнту інтэрнэту», голас падалі прэзыдэнцкія аналітыкі.


Менавіта Апэратыўна-аналітычны цэнтар будзе кантраляваць выкананьне ведамасных патрабаваньняў што да «уніфікацыі» нормаў у галіне інтэрнэт-паслугаў.

Спажыўцоў інтэрнэт паслугаў цікавіла канфідэнцыйнасьць байнэту ў выніку дзяржаўнага ўмяшальніцтва ў раней непадцэнзурную сфэру. Адзін з наведнікаў сайту БелТА, у прыватнасьці, задаў пытаньне: «Ці мае права Апэратыўна-аналітычнага цэнтар па ўласнай ініцыятыве праверыць, якія сайты наведваў той ці іншы карыстальнік? І ці будзе такая праверка забясьпечаная аб’ектыўным тлумачэньнем?»

Начальнік аддзелу згаданага цэнтра Аляксандар Горбач спаслаўся на тое, што падобныя мерапрыемствы могуць ажыцьцяўляцца ў адпаведнасьці з законам «Аб апэратыўна-вышуковай дзейнасьці» пры наяўнасьці падставаў для правядзеньня праверкі. Уласна ж ААЦ ёсьць адмыслова ўпаўнаважаным дзяржаўным органам у сфэры бясьпекі выкарыстаньня нацыянальнага сэгмэнту сеткі інтэрнэт. Адпаведныя паўнамоцтвы вызначаныя указам № 60.

Ці заплянаваная крымінальная адказнасьць для юрыдычных асобаў за валоданьне сайтам на замежным хостынгу?

З боку чыноўнікаў абяцана, што крымінальны перасьлед — перабор. Іншае пытаньне, што калі мае месца нядобрасумленная канкурэнцыя ці нізкаякаснае прадстаўленьне паслугаў, то кампэтэнтныя органы маюць права на правядзеньне вышуковых мерапрыемстваў, знайсьці вінаватага і прывесьці яго ў суд.

Падрабязнасьці — пазьней на нашым сайце.


XS
SM
MD
LG