Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Інвалід з Ваўкавыску пагражае галадоўкай пратэсту


Віталь Гуляк

Віталь Гуляк

Інваліду 2-й групы з Ваўкавыску Віталю Гуляку 8 чэрвеня ня выплацілі пэнсію па інваліднасьці:

«Міліцыянты адабралі ў мяне картку, а бяз карткі ў ашчаднай касе пэнсіі не даюць. Мне літаральна няма на што жыць, а ў міліцыі пэўна нічога не кажуць, калі вернуць маю картку і рэчы, якія адабралі пасьля ператрусу. Але я настроены вельмі рашуча — калі ня вернуць хаця б картку, паеду да сьледчых у Менск і каля кабінэта абвяшчу галадоўку пратэсту — што яшчэ рабіць?»

Віталь Гуляк — сябра Грамадзянскай аб’яднанай партыі. 18 чэрвеня да яго з ператрусам прыйшлі міліцыянты, спаслаліся на крымінальную справу, заведзеную супраць актывістаў кампаніі «Гавары праўду». Віталь Гуляк казаў, што ня ёсьць актывістам гэтай кампаніі, мае да яе вельмі ўскоснае дачыненьне. Між тым у яго адабралі кампутар, электронныя носьбіты інфармацыі, дакумэнты і картку, на якую ён атрымліваў пэнсію.
Мне літаральна няма на што жыць, а ў міліцыі пэўна нічога не кажуць, калі вернуць маю картку і рэчы, якія адабралі пасьля ператрусу.


Крымінальную справу, у межах якой праходзіў ператрус ў кватэры Віталя Гуляка, завяла капітан міліцыі Вікторыя Юхневіч зь Ленінскага РАУС Менску. Узяць у яе камэнтар адносна сытуацыі з інвалідам Віталём Гуляком не ўдалося — службовы тэлефон не адказваў. А вось што пра размову са спадарыняй Юхневіч казаў Віталь Гуляк:

«Званю сьледчай Вікторыі Юхневіч, тлумачу сытуацыю з карткай, але яна кажа толькі, што завяла справу паводле інструкцыі і зараз нічога зрабіць ня можа».

18 траўня па ўсёй Беларусі прайшлі ператрусы ў офісах кампаніі «Гавары праўду» і кватэрах актывістаў кампаніі. У актывістаў міліцыянты забралі «для праверкі» кампутары, рэчы, дакумэнты і грошы ў замежнай валюце. Дагэтуль нікому адабраныя рэчы і грошы не вярнулі.
XS
SM
MD
LG