Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы ў аўторак увайшоў у сілу прыняты Сэймам летась у верасьні закон, паводле якога ў дачыненьні да асобаў, асуджаных за згвалтаваньне дзяцей і крывазьмяшэньне, мае быць ужытая прымусовая хімічная кастрацыя.

Паводле закону, асобаў, асуджаныя за згвалтаваньне дзіцяці або блізкага роднага ва ўзросьце да 15 гадоў, “суд можа абавязаць прайсьці фармакалягічную і псыхалягічную тэрапію з мэтай зьмяншэньня полавай цягі”, пасьля таго, як будзе выкананае пакараньне пазбаўленьнем волі.

Перад прыняцьцем рашэньня аб найбольш прыдатным лячэньні суд абавязаны параіцца з псыхіятрамі, сэксолягамі і псыхолягамі.

Паводле новага закону, за згвалтаваньне непаўналетніх або крывазьмяшэньне таксама прадугледжваецца пазбаўленьне волі ад 3 да 15 гадоў. Раней за такія злачынствы прадуглежваўся турэмны тэрмін ад 2 да 12 гадоў.

Апрача таго ў новым законе гаворыцца, што за спробы разбэшчваньня непаўнагадовых да 15 гадоў праз інтэрнэт пагражае пазбаўленьне волі тэрмінам да трох гадоў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG