Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама зноў крытыкуе British Petroleum


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама рэзка скрытыкаваў непаінфармаванасьць выканаўчага дырэктара канцэрну British Petroleum Тоні Гэйварда адносна маштабаў разьліву нафты ў Мэксыканскай затоцы. У інтэрвію амэрыканскаму тэлеканалу NBC Абама заявіў, што спыняе супрацоўніцтва з Гэйвардам.

Пасьля выбуху на буравой плятформе канцэрну 20 красавіка штодня з аварыйнай сьвідравіны выцякае да 24 тысяч барэляў нафты. British Petroleum сьцьвярджае, што мінімум 11 тысяч барэляў адпампоўвае ў спэцыяльныя танкеры.

Амэрыканскія эколягі сьцьвярджаюць, што на аднаўленьне экасыстэмы ў Мэксыканскай затоцы спатрэбіцца не адзін год.
XS
SM
MD
LG