Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце “за” вуліцу імя Быкава


Ад 8 чэрвеня ў акцыю кампаніі «Гавары праўду» па перайменаваньні вуліц у Менску і Гародні ў гонар Васіля Быкава далучаецца і Берасьцейскі прафсаюз радыёэлектроннай прамысловасьці.


Прадстаўніца прафсаюзу Зінаіда Міхнюк кажа, што Берасьце ня можа застацца ўбаку ад гэтай акцыі:

«Людзі даволі ахвотна падпісваюцца ў лістах, прычым ня толькі беларусы, але і неграмадзяне нашай краіны. Прынамсі, пакуль не было ніводнай адмовы падпісацца. Увогуле мы, Берасьце, як і іншыя гарады Беларусі — за тое, каб імя Васіля Быкава было ўвекавечана такім чынам».

Падчас ператрусаў 18 траўня ў кватэры Зінаіды Міхнюк таксама праводзіўся вобшук, былі канфіскаваныя кампутарная тэхніка, пячатка арганізацыі:

«Хочацца верыць, што тэхніка, мабільныя тэлефоны будуць вернутыя, але адказы, якія прыйшлі з праваахоўных органаў, пакідаюць сумненьні, што зроблена гэта будзе ў хуткім часе».





XS
SM
MD
LG