Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чарга да Міхаіла Паўлава


Сёньня ў Менску ў Доме афіцэраў прайшла грамадзянская паніхіда па былому старшыні Менгарвыканкаму Міхаілу Паўлаву. Міхаіл Паўлаў памёр 6 чэрвеня пасьля працяглай хваробы.


У чаканьні сваёй чаргі


Міхаілу Паўлаву было 57 гадоў, дзевяць зь якіх ён адбыў на пасадзе кіраўніка Менгарвыканкаму. Год таму быў вызвалены ад працы ўказам Аляксандра Лукашэнкі. Прычынай — дыягнаставаная пухліна мозгу. Яшчэ летась у красавіку Паўлаву зрабілі апэрацыю, рэабілітацыйны курс ён прайшоў у Нямеччыне. Аднак увосень здарыўся рэцыдыў, пасьля чаго была прызначаная паўторная апэрацыя. Двойчы выяжджаў на абсьледаваньне ў Ізраіль. Аднак цалкам пазбавіцца ад хваробы чыноўніку так і не ўдалося.

Міхаіла Паўлава пахаваюць на Ўсходніх могілках.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG