Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Філарэт растлумачыў, чаму адхілілі Шынкевіча


Аляксей Шынкевіч

Аляксей Шынкевіч

"Пасаду, ад якой архімандрыт Аляксій вызвалены, выключае ўсялякую эксцэнтрычнасьць і прадугледжвае строгую дысцыпліну: зьнешнюю — то бок у стасунках з вышэйшым кіраўніцтвам і з навакольнымі людзьмі, і ўнутраную — накіраваную на самога сябе, на сваё сумленьне і асабістую адказнасьць перад Богам", — заявіў мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт.


"Айцец Аляксій зь цягам часу пачаў успрымаць гэтую адказнасьць як нейкі карт-блянш, як поўную свабоду ў выказваньні сваіх асабістых меркаваньняў з вышыні свайго службовага становішча", — дадаў Філарэт у інтэрвію Інтэрфаксу.

Аляксей Шынкевіч займаў пасаду адказнага прадстаўніка Беларускай праваслаўнай царквы ў справах сувязяў са СМІ.

"Мы сталі атрымліваць скаргі ад пішучай браціі і ад дзеячаў тэлебачаньня на тое, што наш адказны вельмі свавольны, зважае на асобы і працуе толькі з тымі, каго абірае на ўласны погляд", — патлумачыў прычыну адстаўкі Шынкевіча Філарэт.

25 траўня Аляксей Шынкевіч заявіў, што Філарэт можа сысьці ў адстаўку.

"Паводле Статуту РПЦ любы архірэй, які дасягнуў 75-гадовага ўзросту, абавязаны падаць на імя Патрыярха прашэньне аб сыходзе з пасады на спачын. Патрыярх, з улікам думкі Сьвятога Сыноду, мае права гэтае прашэньне прыняць альбо адхіліць. У бліжэйшыя дні гэтае пытаньне будзе вырашацца на пасяджэньні Сыноду", — патлумачыў тады Шынкевіч.

26 траўня Шынкевіча адправілі ў адстаўку.

Архімандрыт Аляксій (Аляксей Шынкевіч). Нарадзіўся ў 1956 годзе ў Беларусі. У 1985 годзе скончыў Маскоўскую духоўную акадэмію. З 1992 па 1998 год — галоўны рэдактар газэты Беларускага экзархату Рускай праваслаўнай царквы "Царкоўнае слова". З 1998 году — прадстаўнік Маскоўскага патрыярха ў горадзе Таронта (Канада). З 2002 году працуе ў Беларускім Экзархаце. У 2005 годзе айцец Аляксій узнагароджаны прэміяй "За духоўнае адраджэньне". Чытае ў багаслоўскіх навучальных установах курс "Асновы праваслаўнай этыкі". Да чэрвеня 2010 году быў адказным прадстаўніком Беларускай праваслаўнай царквы ў справах сувязяў са СМІ.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG