Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фядута: Датавацца будуць і іншыя дзяржвыданьні


Аляксандар Фядута
Аляксандар Фядута

Беларускі ўрад пастановай № 855 зацьвердзіў сьпіс дзяржаўных друкаваных выданьняў, якія атрымаюць датацыі зь бюджэту краіны. У сьпіс патрапілі 24 выданьні, сярод якіх "Советская Белоруссия", "Рэспубліка", "Народная газета".

Аляксандар Фядута некалі ачольваў Управу грамадзка-палітычнай інфармацыі ў Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі:

"Наколькі я разумею, размова ідзе пра тыя СМІ, якія заснаваныя з удзелам дзяржаўных органаў кіраваньня рэспубліканскага роўню. А пра датаваньне друкаваных сродкаў, якія заснавалі, напрыклад, аблвыканкамы ці райвыканкамы, будуць адпаведныя пастановы органаў кіраваньня ніжэйшых за ўрад роўняў.

Цяпер – другое. Насамрэч заснавальнікі павінны несьці пэўную адказнасьць за дзейнасьць прадпрыемства, якое заснаванае. Таму, на мой погляд, гэта пастанова мае пэўнае эканамічнае абгрунтаваньне. Але ж павінен быць і нейкі гаспадарскі разьлік. І калі дзіцячыя ці навуковыя выданьні сапраўды павінны датавацца, то астатнія павінны існаваць за кошт чытача і рэклямы. Таму, напрыклад, у газэце "Рэспубліка", я думаю, павінна датавацца толькі тая яе частка, якая непасрэдна адлюстроўвае дзейнасьць ураду Беларусі, паколькі менавіта ён зьяўляецца заснавальнікам гэтай газэты".

Дапамогу атрымаюць:

  • "Алеся"
  • "Беларускі гістарычны часопіс"
  • "Беларусь. Belarus"
  • "Белорусская нива"
  • "Вместе!"
  • "Вожык"
  • "Вясёлка"
  • "Голас Радзімы" (дадатак да газеты "The Minsk Times")
  • "Звязда" (дадаткі "Чырвоная змена", "Мясцовае самакіраванне")
  • "Здравоохранение"
  • "Знамя юности"
  • "Зорька"
  • "Культура"
  • "Літаратура і мастацтва"
  • "Маладосць» (дадатак "Бярозка")
  • "Мастацтва"
  • "Народная асвета"
  • "Народная газета"
  • "Нёман"
  • "Полымя"
  • "Родная прырода"
  • "Рэспубліка"
  • "Советская Белоруссия"
  • "Спортивная панорама"

У Міністэрстве інфармацыі зарэгістравана 1281 друкаванае СМІ


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG